19 верасня ў Мінску праходзіць рэспубліканскі семінар «Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы». Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўляе Алена Апякун, начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы.
Асноўная мэта семінара – абмеркаванне рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады і ўдасканаленне механізмаў яе ўкаранення на новы пяцігадовы перыяд. Праграма накіравана на падтрымку прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь праз эфектыўныя інвестыцыі і паскоранае развіццё інавацыйных сектараў эканомікі.
Цэнтр трансферу тэхналогій і РУП «УНПЦ «Тэхналаб» Купалаўскага ўніверсітэта таксама з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі гэтай Дзяржаўнай праграмы, што падкрэслівае іх уклад у развіццё нацыянальнай інавацыйнай сістэмы.