25-27 верасня ў горадзе-героі Валгаградзе прайшоў XXXVIII З'езд Еўразійскай асацыяцыі прафсаюзных арганізацый універсітэтаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі 71 прадстаўнік з устаноў Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Азербайджана, Арменіі і іншых краін. Купалаўскі ўніверсітэт прадставіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Ганна Сазонава.
Тэма з'езда: «Значэнне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў фарміраванні сацыякультурнага асяроддзя сучасных універсітэтаў». Праграма з'езда ўключала правядзенне пленарных пасяджэнняў і тэматычных прэзентацый значных грамадскіх праектаў і мерапрыемстваў, а таксама тэматычных канферэнцый. Сярод пытанняў, якія абмяркоўваліся: захаванне гістарычнай памяці аб падзеях і выніках Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, задачы і магчымасці прафсаюзных арганізацый універсітэтаў па стварэнні камфортнай атмасферы ў калектывах навучэнцаў і работнікаў. Спікеры падзяліліся досведам арганізацыі праектаў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адным з ключавых момантаў стала абмеркаванне пытанняў фарміравання сацыякультурных каштоўнасцей, якія аб'ядноўваюць калектывы ўніверсітэтаў – членаў ЕАПОУ.
У завяршэнне з'езда быў адкрыты памятны знак у мемарыяльным комплексе «Героям Сталінградскай бітвы», а таксама ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі на Мамаеў курган.