12 сакавіка ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніка Вольгі Пяньковай пад назвай «Погляд з Залюстроўя». Гэта падзея сабрала мноства знатакоў паэзіі, студэнтаў, супрацоўнікаў універсітэта, а таксама выпускнікоў і ветэранаў працы, якія прыйшлі падтрымаць аўтара і даведацца пра яе новыя творы.