11 сакавіка адбылося анлайн-пасяджэнне міжнароднага маладзёжнага дыскусійнага клуба «Таўрычны», арганізаванае Міжнародным інстытутам маніторынгу развіцця дэмакратыі Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД, Маладзёжным клубам РДА Terra Politica і Навуковым студэнцкім таварыствам МДІМЗ МЗС Расіі. Тэма паседжання: «Візуалізацыя электаральных працэсаў. Як геаграфічныя карты дапамагаюць зразумець выбары?».
У фармаце круглага стала ў анлайн-мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі, член Навукова-экспертнага савета Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Віктар Ватыль, студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, студэнты юрыдычнага факультэта, члены Клуба маладых выбаршчыкаў і Дэбат-клуб.
У рамках пасяджэння дыскусійнага клуба былі заслуханы даклады супрацоўнікаў Інстытута міжнародных даследаванняў МДІМЗ МЗС Расіі Лідзіі Жырынавай «Ацэнка значнасці эфекту суседства ў галасаванні праз разлік прасторавай аўтарэгрэсіі», Яны Паляковай «Шматмернае шкаляванне ў электаральных даследаваннях».
У якасці экспертаў на пасяджэнні клуба прысутнічалі кіраўнікі выбарчых камісій краін СНД, вучоныя і спецыялісты ў галіне юрыспрудэнцыі, паліталогіі і міжнародных адносін.