23 красавіка ў рамках V Міжнароднага Саратаўскага юрыдычнага форуму, прысвечанага 95-годдзю Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, адбылася праца філалагічнай пляцоўкі "Мова і культура ў праве".
23-24 красавіка факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выступіў суарганізатарам XX Юбілейнай міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных «Псіхалогія і сучасны свет. Суб'ект жыццядзейнасці ў сучасным грамадстве». Мерапрыемства прайшло на базе Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.
У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» на кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі прайшла сустрэча з Наталляй Барсуковай – кандыдатам тэхнічных навук, дацэнтам, кіраўніком адукацыйных праграм магістратуры Вышэйшай школы біятэхналогій і харчовых вытворчасцей Інстытута біямедыцынскіх сістэм тэхнікаў і біятэхналогій.
15 красавіка замежныя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з Кітайскай Народнай Рэспублікі здзейснілі экскурсію па гістарычных і прамысловых цэнтрах Беларусі. Экскурсія па маршруце Гродна - Бярозаўка - Мір - Гродна стала часткай праграмы па адаптацыі замежных грамадзян і знаёмству з нацыянальнай спадчынай нашай краіны.
Выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі працягваюць рэалізацыю эксперыментальнай сумеснай адукацыйнай праграмы «4+0» па спецыяльнасці «Біялогія». Зараз заняткі для студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта Цылу праводзяць Аляксандра Рудая і Аляксей Саўко.
Сёння, 15 красавіка, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартавала Міжнародная вясновая школа StartBiz Spring «Эканамічныя і прававыя аспекты дзейнасці малога і сярэдняга бізнесу». Удзельнікамі сталі прадстаўнікі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, для якіх у Купалаўскім універсітэце арганізавана практыка-арыентаванае навучанне.
9 красавіка на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў анлайн фармаце прайшоў сумесны круглы стол «Пераклад: традыцыі і інавацыі». У абмеркаванні прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі Казанскага інавацыйнага ўніверсітэта імя В. Г. Цімірасава.
З 24 сакавіка па 2 красавіка фізіка-тэхнічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыняў у сваіх сценах доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Казахстан, замежнага члена Расійскай Акадэміі Натуральных Навук, загадчыка кафедры фізікі Казахскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая Уладзіміра Косава. Сустрэча прайшла ў рамках праграмы "Запрошаны прафесар".
У Педагагічным універсітэце Цылу завяршыліся першыя два курсы ў рамках эксперыментальнай сумеснай адукацыйнай праграмы «Біялогія 4+0». Вучылі кітайскіх студэнтаў выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі Анастасія Саковіч і Лізавета Узлова.
У склад дэлегацыі ўвайшлі саветнік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Алішэр Бабаеў, консул Надзір Усараў, памочнік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Азіз Рахімаў; памочнік консула Азізхужа Ганіхужаеў. Сустрэча прайшла сёння, 2 красавіка.
З 5 па 12 сакавіка ў Расійскім горадзе Арэхава-Зуева на базе юрыдычнага факультэта Дзяржаўнага гуманітарна-тэхналагічнага ўніверсітэта праходзіў Міжнародны творчы конкурс прэзентацый «Права краін БРІКС: погляд моладзі».
26 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу адбылося пасяджэнне Экспертна-кансультатыўнага савета пры Савеце Парламенцкай Асамблеі АДКБ. У мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта Рыма Ключко.
З 19 лютага па 26 сакавіка выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі Купалаўскага ўніверсітэта Ганна Змітрукевіч, Ірына Міхалевіч, Наталля Якуцёнак і студэнты 3 курса бралі ўдзел у трэцяй онлайн-школе будучага настаўніка нямецкай мовы «Інавацыйныя тэхналогіі навучання нямецкай мове».
16 сакавіка загадчык кафедры хіміі і біятэхналогіі Купалаўскага ўніверсітэта Лізавета Узлова і дацэнт кафедры сістэмнай біялогіі Анастасія Саковіч пачалі чытанне курсаў у рамках эксперыментальнай сумеснай адукацыйнай праграмы «Біялогія 4+0» у Педагагічным універсітэце Цылу Кітайскай Народнай Рэспублікі.
З 2 па 6 сакавіка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведала загадчык кафедры грамадзянскага працэсу Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, доктар юрыдычных навук, прафесар Аксана Ісаенкава. У праграму сустрэчы ўвайшлі навучальныя заняткі і навукова-метадычныя мерапрыемствы.
27 лютага ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы ў межах працы Кітайска-Беларускага цэнтра па рэалізацыі праекта «Бан Мо (Рубэн. Мозі) каледж» пачаўся курс для навучэнцаў каледжа «Кітайская мова для пачаткоўцаў».
Сёння, 25 лютага, у Купалаўскім універсітэце адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы прац замежных студэнтаў кафедры выяўленчага мастацтва пад назвай «Полымя натхнення і таленту».
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Сёння, 23 лютага, ва ўніверсітэце адбылася традыцыйная «Купалаўская дыктоўка», якая прысвечана не толькі Міжнароднаму дню роднай мовы, а яшчэ і 86-годдзю нашай Аlma mater.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы "Beavers0" паспяхова выступіла на спаборніцтвах па кібербяспецы і заняла пятае месца.
У межах супрацоўніцтва паміж Купалаўскім універсітэтам і Паўночным (Арктычным) федэральным універсітэтам імя М.У. Ламаносава 19 лютага кафедры рамана-германскай філалогіі і нямецкай і французскай філалогіі пачалі першы семінар анлайн-школы «Інавацыйныя тэхналогіі навучання нямецкай мове». Праект праходзіць трэці раз і працягнецца да 26 сакавіка.
18 лютага ў рамках рэалізацыі праекта «Бан Мо (Рубен. Мазі) каледж» і святкавання Кітайскага Новага года выкладчыкі, супрацоўнікі і навучэнцы Гуманітарнага каледжа УА «ГрДУ імя Янкі Купалы», прадстаўнікі Ціндаоскай вышэйшай педагагічнай спецыяльнай вучэльні дашкольнай адукацыі, а таксама замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Дзіцячы садок № 108 горада Гродна.
Сёння, 17 лютага, фае галоўнага корпуса напоўнілася святочнай атмасферай з нагоды Кітайскага Новага года. Супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты змаглі атрымаць прадказанні на год, напісаць сваё імя на кітайскай мове, а таксама паслухаць жывую музыку, якая зрабіла мерапрыемства сапраўды святочным.
12 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў межах дамовы аб супрацоўніцтве з Расійскім эканамічным універсітэтам імя Г.В. Пляханава адбыліся дыстанцыйныя заняткі студэнтаў з прафесарам кафедры замежных моў Кірылам Шышыгіным.
5 лютага адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія вучыліся ў рамках эксперыментальнага праекта ў скарочаныя тэрміны на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Сустрэча прайшла сёння, 11 лютага, яе галоўнай мэтай стала абмеркаванне вектараў супрацоўніцтва дзвюх ВНУ.
10 лютага кіраўнікі тэхнікумаў, замацаваных за Янгіерскай філіяй Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута, наведалі з візітам Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Тэмай сустрэчы стала абмеркаванне супрацоўніцтва паміж ВНУ.
У Еўразійскай асацыяцыі прафсаюзных арганізацый універсітэтаў (ЕАПОУ) падвялі вынікі творчага конкурсу «Сузор'е талентаў». Яго ключавой мэтай было зрабіць творчыя работы здабыткам калектываў універсітэтаў і абмяняцца досведам творчасці.
6 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася рабочая сустрэча з делегацыяй Хэнаньскай адукацыйнай тэхналагічнай кампаніі Сіньюй. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі запуск сумесных адукацыйных праграм.
З 27 студзеня па 3 лютага Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прымае дэлегацыю з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава. Візіт накіраваны на правядзенне экспедыцыйных і навуковых даследаванняў.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 2 лютага па 30 ліпеня пройдзе дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2026» з удзелам міжнародных экспертаў і цьютараў.
28 студзеня прайшла анлайн-сустрэча паміж прадстаўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Цзіліньскага прафесійнага каледжа навукі і тэхналогій. Галоўным вынікам сустрэчы стала падпісанне Дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве і запуск сумесных адукацыйных праграм.
З 20 студзеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках праекта «Здаровы ўніверсітэт» пройдзе курс «Процівірусная абарона арганізма».
31 снежня напярэдадні Новага года студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Стары і Новы замкі, дзе змаглі дакрануцца да багатай культурнай спадчыны беларускай зямлі і пазнаёміцца з архітэктурным набыткам горада Гродна.
На юрыдычным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта актыўна выкарыстоўваюць інавацыі ў адукацыйным працэсе, што з'яўляецца важным складнікам пры падрыхтоўцы студэнтаў і магістрантаў. Інавацыйныя метады ўключаюць у сябе розныя навукова-адукацыйныя трэнінгі, форумы і навуковыя даследаванні.
5 снежня праходзіў IV Міжнародны конкурс навукова-даследчых работ па лагістыцы, арганізаваны вядучым расійскім распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыі працэсаў кіравання ланцугамі паставак расійскай кампаніяй AXELOT.
IV міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Лічбавыя міжнародныя адносіны 2025: чалавек у фокусе лічбавага развіцця» прайшла 18-19 снежня ў Маскве.
З 9 па 22 снежня ў анлайн-фармаце праходзіў Міжнародны фестываль нямецкай паэзіі «Poetisches Deutschland». Яго ўдзельнікамі сталі студэнты з Беларусі, Расіі, Таджыкістана. Арганізатар мерапрыемства – кафедра рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Сёння, 17 снежня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася анлайн-сустрэча з дэлегацыяй Шаньдунскага ўніверсітэта Сехэ. Галоўная тэма абмеркавання - новыя бакі супрацоўніцтва ВНУ.
16 снежня прайшла анлайн-сустрэча паміж кіраўніцтвам каледжаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Янгіерскага філіяла Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута. Мэтай перагавораў стала развіццё супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы кадраў па сістэме скарочанай адукацыі і пераходным адукацыйным праграмам.
Маштабная міжнародная анлайн-сустрэча, ініцыяваная студэнцкім навуковым гуртком пры кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, аб'яднала прадстаўнікоў юрыдычнай сферы з Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана. Тэма дыскусіі – «Асаблівасці аказання міжнароднай прававой дапамогі пры расследаванні злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў».
З 30 лістапада па 6 снежня ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» Купалаўскі ўніверсітэт наведала вядомы расійскі вучоны – доктар псіхалагічных навук, прафесар, загадчыца кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Сапароўская.
27 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з дэлегацыяй Ніжагародскага дзяржаўнага інжынерна-эканамічнага ўніверсітэта (Княгінінскага ўніверсітэта). Падчас мерапрыемства рэктары дзвюх ВНУ падпісалі дамову аб міжнародным супрацоўніцтве.
Гасцямі Купалаўскага ўніверсітэта сталі доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай экалогіі і гідрабіялогіі біялагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава Юрыя Мазей і старшы навуковы супрацоўнік кафедры фізічнай геаграфіі і ландшафтазнаўства геаграфічнага факультэта Наталля Мазей.
На факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у рамках функцыянавання прававога і эканамічнага сектараў Школы асветы, адбылася сустрэча кіраўніцтва факультэта з замежнымі студэнтамі. Мэтай мерапрыемства стала абмеркаванне ключавых аспектаў вучэбнай, выхаваўчай і пазавучэбнай работы, а таксама ўмацаванне ўзаемаразумення і ўзаемадзеяння паміж студэнтамі розных краін.
24 лістапада студэнты з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія вучацца на факультэце мастацтваў і дызайну, сталі ўдзельнікамі пешай лекцыі-экскурсіі па горадзе Гродна. Экскурсія прайшла ў рамках навучальнай дысцыпліны "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці".
З 3 лістапада па 13 снежня на факультэце фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта ажыццяўляецца праграма анлайн-мабільнасці для 20 студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Трэнерская дзейнасць».
З 10 па 15 лістапада ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» Купалаўскі ўніверсітэт прыняў Наталлю Пазнякову, доктара біялагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі экалагічнай біятэхналогіі Інстытута біяхіміі і фізіялогіі раслін і мікраарганізмаў, адасобленага структурнага падраздзялення Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай ўстановы навукі Федэральнага даследчага цэнтра "Саратаўскі навуковы цэнтр Расійскай акадэміі навук".
На сустрэчы, якая адбылася 14 лістапада ў анлайн-фармаце, бакі абмеркавалі актуальныя напрамкі супрацоўніцтва.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальная сістэма адукацыі: актуальныя праблемы тэорыі і практыкі прафесійнага ўзаемадзеяння» праходзіць сёння, 12 лістапада, у рамках тэматычнага трэка «Школа і грамадства: шлях да поспеху».