Пасяджэнне прайшло 6 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу ў штаб-кватэры Парламенцкай Асамблеі АДКБ. У мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Рыма Ключко.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі рэалізацыю дзейнай Праграмы дзейнасці Асамблеі па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў-членаў АДКБ на 2021-2025 гады і праект на наступныя пяць гадоў.
У праекце новай Праграмы было прапанавана 161 мерапрыемства. Сярод прапаноў былі рэкамендацыі па ўдасканаленні крымінальнага заканадаўства дзяржаў-членаў АДКБ у сферы процідзеяння выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у злачынных мэтах, мадэльны закон АДКБ «Аб асновах аператыўна-вышуковай дзейнасці», рэкамендацыі па гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў-членаў Арганізацыі, які рэгулюе пытанні падрыхтоўкі і прымянення нацыянальных міратворчых кантынгентаў.
Таксама члены савета абмеркавалі план работы Асамблеі на 2026 год і план мерапрыемстваў да 20-годдзя ўтварэння Парламенцкай Асамблеі АДКБ.
Наступнае паседжанне запланавана на сакавік-красавік 2026 года.