Прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у Міжнароднай выставе ў Ашхабадзе і правёў перагаворы з замежнымі партнёрамі.
З 10 па 12 кастрычніка ў Ашхабадзе на Міжнароднай выставе і навуковай канферэнцыі «Ахова здароўя, адукацыя і спорт у эру Адраджэння новай эпохі магутнай дзяржавы» была прадстаўлена калектыўная экспазіцыя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Купалаўскі ўніверсітэт прадставіла начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз. У рамках мерапрыемства Алена Іосіфаўна правяла шэраг сустрэч і перагавораў з калегамі з Карэі, Малайзіі, Расіі, Узбекістана і Туркменістана, накіраваных на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі. У ходзе перагавораў Алена Белакоз прадставіла адукацыйныя магчымасці ГрДУ імя Янкі Купалы, расказала аб новых праграмах і перспектыўных напрамках супрацоўніцтва.