Да канца змены засталося ўсяго два дні, а эмоцыі зашкальваюць! Граматыка, вымаўленне, новыя веды, незабыўныя ўражанні - усё гэта пра Летнюю школу рускай мовы, якая на працягу трох тыдняў аб'ядноўвала замежных студэнтаў з Кітая і Германіі.
Удзельнікі з вялікім захапленнем апускаюцца ў вывучэнне рускай мовы: асвойваюць граматычныя канструкцыі, працуюць над правільным вымаўленнем і трэніруюць гутарковыя навыкі ў жывой камунікацыі. Паралельна з інтэнсіўнымі заняткамі юнакі і дзяўчаты актыўна знаёмяцца з Беларуссю – яе багатай гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і культурнай спадчынай. Адмысловае месца ў праграме займаюць шпацыры па Гродне: студэнты вывучаюць гарадскую скульптуру, знаёмяцца з архітэктурнымі помнікамі і з цікавасцю аглядаюць старажытныя будынкі.
Варта адзначыць, што для ўдзельнікаў працягваюцца штодзённыя заняткі па рускай мове, а таксама традыцыйнае музычнае мерапрыемства «Караоке па-руску», дзе хлопцы не толькі правяраюць свае моўныя навыкі, але і весела бавяць час у сяброўскай атмасферы.
Для замежных студэнтаў учора адбылася захапляльная экскурсія ў Музей гісторыі Гарадніцы, якая стала яскравым завяршэннем насычанага дня.
Летняя школа працягнецца да 22 жніўня, і наперадзе ў рабят яшчэ шмат цікавых адкрыццяў, але ўжо зараз можна з упэўненасцю сказаць: атрыманыя веды і цёплыя ўспаміны застануцца з удзельнікамі надоўга.