З 26 верасня па 4 кастрычніка 2026 года ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла прафесара кафедры судовай дзейнасці і крымінальнага працэсу імя П.М. Давыдава Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта імя В.Ф. Якаўлева, доктара юрыдычных навук, дацэнта Юрыя Казубенкі.
Юрый Казубенка сустрэўся з кіраўніцтвам юрыдычнага факультэта для абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і УрДЮУ імя У.Ф. Якаўлева. У ліку ключавых напрамкаў – экспарт адукацыйных паслуг па сумеснай магістарскай праграме «Юрыспрудэнцыя», абмен выкладчыкамі для чытання лекцый, удзел студэнтаў, аспірантаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ў навукова-арганізацыйных мерапрыемствах, а таксама развіццё акадэмічнай мабільнасці.
У ходзе візіту прафесар правёў лекцыі і практычныя заняткі для студэнтаў юрыдычнага факультэта, а таксама пракансультаваў аспірантаў і магістрантаў кафедры па актуальных праблемах крымінальнага працэсу. Акрамя таго, Юрый Вячаслававіч выступіў з дакладамі на пасяджэннях студэнцкага навуковага гуртка (СНК) і кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі.
Візіт прафесара Юрыя Казубенкі стаў важным крокам у развіцці партнёрскіх адносін паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і УрДЮУ імя У.Ф. Якаўлева. Такія мерапрыемствы адкрываюць новыя гарызонты для акадэмічнага абмену, сумесных навуковых даследаванняў і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы юрыдычнай адукацыі.