Па традыцыі на пасяджэнні Савета ўніверсітэта ўшаноўвалі купалаўцаў.
Нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» за дзейсную працу з адоранымі навучэнцамі па падрыхтоўцы іх да ўдзелу ў міжнародных алімпіядах быў уручаны Казіміру Зноска, дацэнту кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі.
Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны ўклад у развіццё нацыянальнай гісторыка-філасофскай думкі ў Рэспубліцы Беларусь і актыўнае супрацоўніцтва з арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў узнагароджаны Чэслаў Кірвель, прафесар кафедры філасофіі, доктар філасофскіх навук, прафесар Канстанцін Карпінскі, загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, быў узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне псіхалогіі і актыўнае супрацоўніцтва з арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Яўген Аўчыннікаў, прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці.
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці быў узнагароджаны Дзмітрый Гузатаў, прафесар кафедры агульнай фізікі.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці Гродзенскага рэгіёна быў узнагароджаны Антон Глазеў, начальнік навукова-даследчай часткі.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, актыўны ўдзел у навуковых праектах быў узнагароджаны Юрый Вувунікян, прафесар кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі.
Падзячны ліст Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў быў уручаны Валерыю Чарапіцы, галоўнаму навуковаму супрацоўніку.
Падзяка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і Дыплом лаўрэата конкурсу на лепшую дысертацыю 2024 года ў намінацыі «Гуманітарныя навукі» Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь былі ўручаны Аляксандру Гаршкову, старшаму выкладчыку кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.
Дыпломы II ступені фіналу Студэнцкага каманднага чэмпіянату свету па праграміраванні ў Паўночнай Еўразіі былі ўручаны камандзе Купалаўскага ўніверсітэта ў складзе Уладзілена Лакцевіча, магістранта факультэта эканомікі і кіравання, Аляксандра Малышкі, студэнта 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі і Глеба Выскваркі, студэнта 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.