29 ліпеня Ірына Фёдараўна наведала Лідскі і Ваўкавыскі каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы. Падчас візіту рэктар праявіла глыбокую цікавасць да бягучых паказчыкаў прыёму, аналізуючы статыстыку па розных спецыяльнасцях і формах навучання і ацэньваючы зладжанасць, кампетэнтнасць і прафесіяналізм супрацоўнікаў каледжаў у перыяд правядзення прыёмнай кампаніі.
У час наведвання былі выказаны каштоўныя рэкамендацыі, накіраваныя на аптымізацыю работы прыёмнай камісіі, павышэнне эфектыўнасці прафарыентацыйнай дзейнасці і прыцягненне таленавітай моладзі. Рэктар падкрэсліла неабходнасць пастаяннага маніторынгу рынку працы і адаптацыі адукацыйных прапаноў каледжаў да актуальных патрэбнасцей эканомікі рэгіёну і краіны.
У Лідскі каледж Купалаўскага ўніверсітэта выпускнікі 9 класа могуць падаць дакументы на спецыяльнасці: «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт транспартных сродкаў», «Абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў», «Тэхнічная эксплуатацыя сродкаў вылічальнай тэхнікі», «Тэхнічная эксплуатацыя прыбораў і апаратаў», «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», «Планава-эканамічная і аналітычная дзейнасць».
На сённяшні дзень у Лідскі каледж на 325 бюджэтных месцаў падалі дакументы 334 абітурыенты. Лідзіруючыя пазіцыі займаюць наступныя спецыяльнасці: «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт транспартных сродкаў» – 81 заява на 75 месцаў, «Дашкольная адукацыя» – 60 заяў на 50 месцаў, «Абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў» – 33 заявы на 25 месцаў, «Пачатковая адукацыя» – 29 заяў на 25 месцаў, «Планава-эканамічная і аналітычная дзейнасць» – 26 заяў на 25 месцаў.
Прыём дакументаў у Ваўкавыскі каледж ГрДУ імя Янкі Купалы на базе 9 класаў ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях: «Пачатковая адукацыя», «Дашкольная адукацыя», «Абслугоўваючая праца і выяўленчая творчасць», «Навучанне замежнай мове», «Педагагічнае суправаджэнне», «Дызайн (графічны)» і «Арганізацыя турыстычных паслуг».
Па стане на 29 ліпеня ў Ваўкавыскі каледж ГрДУ імя Янкі Купалы на 175 бюджэтных месцаў падалі дакументы 213 абітурыентаў: «Пачатковая адукацыя» – 32 заявы на 25 месцаў, «Дашкольная адукацыя» – 31 заява на 25 месцаў, «Абслугоўваючая праца і выяўленчая творчасць» - 25 заяў на 25 месцаў, «Навучанне замежнай мове» – 29 заяў на 25 месцаў, «Педагагічнае суправаджэнне» – 25 заяў на 25 месцаў, «Дызайн (графічны)» – 30 заяў на 25 месцаў і «Арганізацыя турыстычных паслуг» – 41 заява на 25 месцаў.
Нагадаем, што прыём дакументаў на базе 9 класаў здзяйсняецца па 1 жніўня.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзенні ўступных іспытаў можна даведацца ў раздзеле «Абітурыенту» на сайтах Ваўкавыскага і Лідскага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.