Мерапрыемствы праходзілі на працягу першага месяца навучання з мэтай дапамагчы новаспечаным студэнтам паспяхова ўліцца ў новае асяроддзе, пазнаёміцца адзін з адным і атрымаць неабходныя навыкі для хутчэйшай сацыялізацыі.
На трэнінгах юнакі актыўна прымалі ўдзел у практыкаваннях на знаёмства, камандаўтварэнне, зносіны і згуртаванне, а таксама ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях і заданнях, якія патрабуюць супрацоўніцтва.
Падобныя мерапрыемствы з'яўляюцца важнай часткай адаптацыі першакурснікаў да новага студэнцкага жыцця. Педагогі-псіхолагі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы жадаюць студэнтам-першакурснікам поспехаў у вучобе, яркім студэнцкім жыцці, новых сяброў і не забываць пра свой фізічны і псіхалагічны стан.