30 верасня ў Купалаўскім універсітэце адбылася V канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Веды». Гэта знакавая падзея сабрала прадстаўнікоў адукацыйных устаноў, навуковых арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў.
Удзел у мерапрыемстве прыняла старшыня праўлення абласной арганізацыі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, першы намеснік старшыні праўлення Святлана Вараніца, а таксама члены аб'яднання. На канферэнцыі прадставілі справаздачу аб рабоце арганізацыі за перыяд 2023-2025 гадоў, у якой адлюстравалі асноўныя дасягненні, вынікі і планы на будучыню.
– Мы задзейнічаны ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкіх груп як раённага, так і абласнога ўзроўню, а таксама семінарах, арганізаваных для ідэалагічнай вертыкалі. За два з паловай гады мы правялі дзевяць такіх навучальных семінараў з прыцягненнем спікераў абласнога ўзроўню. У нас гасцявалі і вядучыя эксперты з Мінска, – адзначыла першы намеснік старшыні праўлення Святлана Вараніца.
Сярод планаў на будучыню ўдзельнікі адзначылі важнасць прадаўжэння работы арганізацыі, а таксама арганізацыя семінара па тэхналогіі штучнага інтэлекту.