17 верасня больш за 500 купалаўцаў на чале з рэктарам Купалаўскага ўніверсітэта Ірынай Кітурка сабраліся на паказ дакументальнай дылогіі «Нашы сімвалы», у якую ўвайшлі фільмы «Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь» і «Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь». Гэтае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства, стала значнай падзеяй, якая падкрэслівае важнасць кансалідацыі грамадства і пераемнасці гістарычных традыцый.