Сёння, 25 мая, на пляцоўцы чытальнай залы навуковай бібліятэкі распачала працу інтэрактыўная графічная майстэрня, дзе кожны можа паспрабаваць сябе ў ролі старажытнага перапісчыка, пазнаёміцца з абрысамі старажытных славянскіх азбук, глаголіцы і кірыліцы. На гэтай лакацыі размешчана і выстаўка “Свет славянскай кнігі”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.